Кацярына Карстэн - у алімпійскім паўфінале

9 августа 2016

Беларуска ўпэўнена пераадолела чвэрцьфінальны бар'ер і ўвайшла ў лік 12 наймацнейшых спартсменак у гэтым відзе праграмы.

Сёння Карстэн была хутчэйшай, чым у папярэдніх спаборніцтвах. Шмат у чым гэтаму спрыялі лепшыя ўмовы надвор'я. Кацярына фінішавала трэцяй у сваім заездзе, гэты чацвёрты час сярод усіх удзельніц паўфіналу. У аналагічным відзе праграмы сярод мужчын у 1\2 з 11-м вынікам выйшаў Станіславаў Шчарбацэвіч. Па-за фіналам засталася наша жаночая двойка парная ў складзе Юліі Бічык і Таццяны Кухты. У сваім паўфінальным заездзе дзяўчаты фінішавалі на пятым месцы. Праз суцяшальны заезд удалося прабіцца ў паўфінал мужчынскай чацвёрцы двухлопасцевай. Жаночая двойка двухлопасцевая завяршыла выступленне на Алімпіядзе.