Кацярына Ганчар заваявала серабро чэмпіянату Еўропы па барацьбе

4 мая 2017

У фінале кантынентальнага форуму беларуска на апошніх секундах выпусціла вікторыю ў супрацьстаянні з Білянай Жыўкавай-Дудавай з Балгарыі.

За бронзавую ўзнагароду сёння змагалася Васіліса Марзалюк, але беларуска не змагла папоўніць медальную скарбонку каманды. Такім чынам, у актыве Беларусі тры медалі. Апроч серабра Ганчар, золата Каладзінскай і бронза Гуштына.