Кацярына Галкіна і Анастасія Салас сёння выступяць на чэмпіянаце свету ў Сафіі

14 сентября 2018

На чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор'і выступяць нашы Кацярына Галкіна і Анастасія Салас. Адзначым, гэты від уваходзіць у праграму Алімпіяды. Прамую трансляцыю з Сафіі будзе весці "Беларусь 5" а 14 гадзіне. Нагадаем, Кацярына Галкіна напярэдадні прынесла зборнай першы медаль - серабро ў практыкаванні з булавамі.