Ягор Шрамкоў чацвёрты на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы

22 февраля 2020
Ягор Шрамкоў спыніўся за крок ад п'едэстала на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы ў аўстралійскім Мельбурне. Турнір з'яўляецца кваліфікацыйным на Алімпійскія гульні ў Токіа. У фінале вольных практыкаванняў беларус годна выканаў сваю праграму, не дапусціўшы сур'ёзных памылак. Вынік - 14,033  бала. Перамог паўднёвакарэйскі гімнаст Ру Сон Юн. Этап Кубка свету завершыцца заўтра. Шрамкоў выступіць у фінале ў апорным скачку.