Ягор Герасімаў выйшаў у другі круг Australian Open

8 февраля 2021

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе стартаваў першы круг у адзінкавым разрадзе. У мужчынскай сетцы гэты бар'ер пераадолелі Мілаш Раоніч, Стэн Ваўрынка, Дамінік Цім, Аляксандр Звераў і Ягор Герасімаў. Першая ракетка Беларусі і 79-ты на планеце беларус у чатырохсэтавым паядынку перайграў француза Бенуа Пэра, які займае 28-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. 6:2, 2:6, 7:6, 7:5. Наступны сапернік беларуса - расіянін Аляксандр Карацаў. Прыкладна ў гэтыя хвіліны свой паядынак першага круга на кортах Мельбурна пачала Арына Сабаленка.