Ягор Герасімаў выйшаў у фінал міжнароднага турніру серыі Futures

16 августа 2013

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у фінал міжнароднага турніру серыі Futures з прызавым фондам 15 тысяч долараў. У паўфінале турніру ў Мінску Ягор перайграў суайчынніка Яраслава Шыла 6:2, 6:2. У фінале, які адбудзецца заўтра, Герасімаў сустрэнецца з расіянінам Андрэем Рублёвым. Тым часам у фінале парнага разраду беларускі дуэт Андрэй Васілеўскі - Яраслаў Шыла абгуляў французаў Фабрыса Марціна і Жыля Мары 6:4, 7:6.