Ягор Герасімаў выходзіць у другі круг Australian Open

21 января 2020
Больш чым за тры з паловай гадзіны выбівае 48-ю ракетку свету. Ягор Герасімаў у першым крузе Australian Open у пяцісэтавым паядынку мацнейшы за нарвежца Каспера Рууда - 6:3, 7:6, 1:6, 4:6, 7:6. У другім раўндзе беларус пазмагаецца з сёмай ракеткай свету прадстаўніком Германіі Аляксандрам Зверавым. Ілья Івашка таксама гуляў усе пяць сэтаў і таксама з тай-брэйкам, але няўдала. Паражэнне ад Кевіна Андерсана з ПАР - 4:6, 6:2, 6:4, 4:6, 6:7.