Ягор Герасімаў упершыню ў сваёй кар'еры ўвойдзе ў топ-100 рэйтынгу ATP

21 сентября 2019

Ягор Герасімаў, тэнісіст нацыянальнай зборнай, у найбліжэйшы панядзелак, 23 верасня, упершыню ў сваёй кар'еры ўвойдзе ў топ-100 рэйтынгу ATP. Напярэдадні ён выйшаў у паўфінал статуснага турніру ў Санкт-Пецярбургу, што і гарантавала яму найбліжэйшы поспех. Сапернік Герасімава ў паўфінале - першы сеяны, Данііл Мядзведзеў.