Ягор Герасімаў - у паўфінале турніру ў індыйскай Пуні. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў - амаль 550 тысяч долараў. Беларус выбіў чацвёртую ракетку турніру - Квон Сун-Ву з Паўднёвай Карэі. Саступіўшы ў першым сэце 4:6, Герасімаў узяў дзве наступныя партыі - 7:6, 6:4. За выхад у фінал сёння Ягор паспрачаецца з аўстралійцам Джэймсам Дакуартам. Адзіная вочная сустрэча адбылася пяць гадоў таму, тады беларус саступіў. Арыенціровачна матч пачнецца ў 16:30.
Ягор Герасімаў - у паўфінале турніру ў Індыі
8 февраля 2020













