Ягор Герасімаў у 1/4 фіналу турніру серыі ATP-250

25 февраля 2021

Першая ракетка Беларусі і 83-ці ў сусветным рэйтынгу Ягор Герасімаў у двух сэтах адолеў 60-га ў свеце славенца Аляжа Бедэнэ (6:4, 7:6) і прайшоў у чвэрцьфінал турніру серыі ATP з прызавым фондам больш чым 320 тысяч еўра. Наступным сапернікам Ягора стане іспанец Алехандра Давідовіч Фокіна, які адолеў Хуберта Хуркача з Польшчы.