Ягор Герасімаў прабіўся ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Дубаі

25 февраля 2019

Ягор Герасімаў прабіўся ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Дубаі - прызавы фонд 2 мільёны 700 тысяч еўра. У вырашальным раўндзе кваліфікацыі беларус абгуляў чэха Іржы Веселы 7:6, 6:4 і ў 1\16 фіналу сустрэнецца з 62 ракеткай свету Робінам Хасэ.