Ягор Герасімаў прынёс першае ачко нашай камандзе

7 апреля 2017

Ягор Герасімаў прынёс першае ачко нашай камандзе ў матчы другога раўнда першай Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. У Мінску сёння пачалося супрацьстаянне Беларусі і Аўстрыі. У сапернікаў на корт выйшаў першы нумар Геральд Мельцэр. Тыдзень таму наш Герасімаў яго ўжо абгульваў на турніры ў Францыі. Узяць рэванш у Мінску аўстрыйцу не ўдалося. Перамога беларуса ў трох сетах, якія завяршыліся з аднолькавым лікам 6:3. Гэтымі хвілінамі ў другім паядынку Ілья Івашка змагаецца супраць старэйшага з братоў Мельцараў - Юргена. Два першыя сеты засталіся за нашым тэнісістам - 7:6, 6:3. Зараз ідзе трэцяя партыя.