Ягор Герасімаў пакідае турнір у Марсэлі

22 февраля 2020
Беларусаў у Марсэлі не засталося. Ягор Герасімаў у чвэрцьфінале тэніснага турніру серыі АТР не змог перамагчы канадскага спартсмена Фелікса Аже-Альясіма. 19-гадовы тэнісіст, які размяшчаецца на 18-м радку сусветнага рэйтынгу, быў мацнейшы з лікам 7:5, 6:2. Адзначым, Ягор на гэтым тыдні займаў 72-ую пазіцыю ў рэйтынгу, на наступным  будзе 65-м.