Мог згуляць з самім Новакам Джокавічам, аднак пакідае турнір у Бялградзе, прызавы фонд якога больш за паўмільёна еўра. На стадыі 1/16 фіналу беларус Ягор Герасімаў сёння днём саступіў немцу Матсу Мараінгу на сербскіх кортах у трох партыях, 6-4, 6-7, 5-7. Такім чынам менавіта Мараінг у наступным раўндзе згуляе з лідарам сусветнага рэйтынгу Новакам Джокавічам. Вяртаючыся да Герасімава, адзначым, што першая ракетка Беларусі ў абноўленым рэйтынгу ATP размясцілася на 78-й пазіцыі, на 89-ы радок падняўся Ілья Івашка.













