Ягор Герасімаў 65-ты ў абноўленым рэйтынгу АТP

24 февраля 2020
Ягор Герасімаў падняўся на рэкорднае месца ў абноўленым рэйтынгу АТP. Выхад у чвэрцьфінал турніру ў Марсэлі забяспечыў беларусу 65-ае месца. Змяненняў у першай дзясятцы не адбылося. Лідзіруе па-ранейшаму серб Новак Джокавіч. 

У жанчын на вяршыні аўстралійка Эшлі Барці. Арына Сабаленка на 13-й пазіцыі, Вікторыя Азаранка, не выступаючы, змагла падняцца з 53-га на 51-шы радок.