Ягор Герасімаў апынуўся мацнейшым за Бернарда Томіча ў стартавым раўндзе турніру АТР-250

1 августа 2018

Ягор Герасімаў таксама парадаваў на прэстыжным турніры АТР-250 з прызавым фондам 713 тысяч долараў. Беларус у стартавым раўндзе апынуўся мацнейшым за аўстралійца Бернарда Томіча - 6:4, 6:3. Адзначым, Герасімаў выступае ў Лос-Кабосе дзякуючы спецыяльнаму рэйтынгу , які даецца гульцам, што атрымалі сур'ёзную траўму і выбылі на тэрмін не менш як ад 6 месяцаў.