Ягор Герасімаў адолеў Жо-Вільфрыда Тсанга

19 апреля 2021

Першая ракетка Беларусі Ягор Герасімаў у першым крузе турніру серыі АТП менш чым за гадзіну 20 хвілін абгуляў француза Жо-Вільфрыда Тсанга - 7:5, 6:1 і выйшаў у другі круг турніру ў Барселоне з прызавым фондам больш за 1,5 мільёна еўра. Адзначым, што Тсанга займае 71 радок сусветнага рэйтынгу, Ягор - на 77 пазіцыі. У барацьбе за 1/8 фіналу беларус паспаборнічае з 19-м у свеце Янікам Сінерам з Італіі.