Ягор Герасімаў перамог экс першую ракетку свету Эндзі Марэя
24 февраля 2021
Ягор Герасімаў перамог экс першую ракетку свету Эндзі Марэя. Праўда, на гэты момант брытанец ніжэйшы за беларуса ў сусветным рэйтынгу - 121-шы, Герасімаў жа 83-ці. Ягор быў мацнейшы за Марэя на старце турніру серыі ATP у Манпелье - 7:6, 6:1. Прызавы фонд мясцовых спаборніцтваў крыху больш чым 320 тысяч еўра. Наступным сапернікам першай ракеткі Беларусі стане альбо 34-ты ў планетарным табелі італьянец Янік Сінер, альбо 60-ты славенец Альяж Бедэнэ. Яны сустрэнуцца сёння.













