Ягор Герасімаў не прабіўся ў асноўную сетку турніру

8 сентября 2020
Ягор Герасімаў не прабіўся ў асноўную сетку турніру ў аўстрыйскім Кіцбюэлі. Лепшы тэнісіст Беларусі і 72-і ў сусветным рэйтынгу ў вырашальным матчы кваліфікацыі прайграў немцу Максіміліяну Мартэрэру ў двух сэтах з аднолькавым лікам 4:6. Сустрэча доўжылася гадзіну і 26 хвілін. Апанент у рэйтынгу ITP размяшчаецца значна ніжэй, чым  Герасімаў - на 337-й пазіцыі.