Ягор Герасімаў і Уладзімір Ігнацік даведаліся імёны сваіх сапернікаў

12 января 2016

Ягор Герасімаў і Уладзімір Ігнацік даведаліся імёны сваіх сапернікаў у кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, першага ў сезоне турніру Вялікага шлема. Герасімаў згуляе з немцам Нільсам Лангерам, а Ігнацік з італьянцам Томасам Фабіяна. Нагадаем, што ў жаночай сетцы Australian Open згуляюць тры беларускія тэнісісткі - Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка.