Ягор Герасімаў і Ілья Івашка не прымуць удзел у матчы Кубка Дэвіса супраць каманды Швейцарыі

9 сентября 2017

Ягор Герасімаў і Ілья Івашка не дапамогуць зборнай Беларусі ў матчы за выхад у Сусветную групу Кубка Дэвіса супраць каманды Швейцарыі. Першыя нумары нашай каманды траўміраваныя. У Швейцарыю адправяцца Дзмітрый Жырмонт, Яраслаў Шыла і Андрэй Васілеўскі. Максім Мірны далучыцца да каманды пазней.

За Швейцарыю не згуляюць лідары сусветнага тэніса Федэрэр і Ваўрынка. Матч пройдзе з 15 па 17 верасня ў Біле.