Ягор Філіпенка вярнуўся ў агульную групу БАТЭ

12 сентября 2019

Абаронца барысаўскага БАТЭ Ягор Філіпенка з большай доляй верагоднасці згуляе супраць брэсцкага "Дынама". Паядынак паміж галоўнымі прэтэндэнтамі на золата адбудзецца 25 верасня. Як паведамляе прэс-служба клуба, Філіпенка  вярнуўся ў агульную групу пасля двухмесячнай  паўзы з-за траўмы. У лазарэце застаўся толькі варатар Дзяніс Шчарбіцкі.