Дзевяць нерэалізаваных штрафных кідкоў - ключавы фактар паражэння "Цмокаў" у матчы рэгулярнага сезона Адзінай лігі ВТБ супраць "Лакаматыва". У выязной гульні беларусы саступілі апаненту ўсяго адзін бал - 76:77. Гэтае паражэнне стала для "драконаў" сёмым запар і восьмым у дзевяці праведзеных у розыгрышы сустрэчах. Разам з "Енісеем" з Краснаярска "Цмокі" ўнізе турнірнай табліцы лігі. Ужо ў новым годзе, 9 студзеня, прымаем на "Мінск-Арэне" "Ніжні Ноўгарад".
Адзіная ліга ВТБ. "Цмокі" саступілі "Лакаматыву"
24 декабря 2020













