Я. Шаранговіч - першая зорка матча ў НХЛ

17 января 2021

Ягор Шаранговіч у сваім другім паядынку ў НХЛ становіцца першай зоркай матча! Беларус у авертайме прынёс перамогу "Нью-Джэрсі" ў супрацьстаянні з "Бостанам" 2:1. Ягор правёў на лёдзе 17 хвілін і 1 секунду і завяршыў гульню з паказальнікам +1 па сістэме плюс/мінус! У агульнай табліцы чэмпіянату "Нью Джэрсі" на 11 месцы, у актыве каманды тры балы! У наступнай гульні Шаранговіч і кампанія згуляюць з "Нью-Ёрк Рэйнджэрс".