Эдысан Кавані працягне кар'еру ў "Манчэстэр Юнайтэд" . Нападаючы перайшоў у стан "чырвоных д'яблаў" - паведамляе афіцыйны сайт англійскай каманды. Кантракт уругвайскага футбаліста разлічаны на адзін год з магчымасцю прадаўжэння яшчэ на адзін сезон. Кавані выступаў за "Пары Сен-Жэрмен" з 2013 па 2020 год. У мінулым сезоне ўругвайскі форвард прыняў удзел у 14 матчах чэмпіянату Францыі, у якіх забіў чатыры мячы і аформіў адну галявую перадачу.













