Алена Фурман і Таццяна Ганчарова заваявалі серабро

2 мая 2021

Беларускі Алена Фурман і Таццяна Ганчарова заваявалі серабро першага этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні.

У фінальным заездзе беларускі экіпаж паказаў вынік 7 хвілін 16,63 секунды. Яны прапусцілі наперад толькі экіпаж з Францыі Лаўру Тарантала і Клэр Баве - 7 хвілін 01,80 секунды.