Э. Барты перамагае на турніры ў Адэлаідзе

18 января 2020
Аўстралійка Эшлі Барты - пераможца хатняга турніру ў Адэлаідзе. У матчы за трафей першая ракетка свету ў двух сэтах абышла крыўдзіцельку нашай Арыны Сабаленкі - украінку Даяну Ястрэмскую,- 6:2, 7:5. У абноўленым рэйтынгу Сабаленка захавае 12-ю пазіцыю і на наступным тыдні стартуе ў першым у сезоне турніры Вялікага шлема  -  Australian Open  - сустрэчай з іспанкай Карлай Суарэс Наварай.