Джэф Плат - лепшы хакеіст Беларусі мінулага сезона

11 июля 2019

"Прессбол" апублікаваў вынікі апытання сярод спецыялістаў і журналістаў. Канадзец з беларускім пашпартам апярэдзіў абаронцу "Дынама" Крысціяна Хенкеля і форварда "Юнацтва" Міхаіла Стэфановіча. Лепшы трэнер краіны - Андрэй Скабелка, які з "Барысам" выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Гагарына і вывеў зборную Казахстана ў элітны дывізіён чэмпіянату свету.