Дзвюма спрынтарскімі гонкамі сёння завершыцца сёмы этап Кубка свету па біятлоне ў канадскім Кэнмары

10 февраля 2019

Першымі на старт выйдуць мужчыны. За беларускую каманду выступяць Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў і Віктар Крыўко. Гэтая гонка пачнецца ў 22:20, а ў 00:45 на лыжню выйдуць жанчыны. У складзе беларускай каманды Алена Кручынкіна, Дар'я Юркевіч, Ганна Сола і Іна Касцючэнка. Абодва старты ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".