Двума спрынтамі стартуе этап Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе

19 марта 2021
Заключны спрынт сезона. Двума гонкамі ў шведскім Эстэрсундзе сёння стартуе  этап Кубка свету па біятлоне. Ён падвядзе рысу пад спаборніцкім годам. Першымі на дыстанцыю адправяцца дзяўчаты. Зборную Беларусі прадставяць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Крыўко і Алена Кручынкіна. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 14:30. У мужчын у саставе нашай каманды выступяць Сяргей Бачарнікаў, Антон Смольскі, Максім Варабей, Дзмітрый Лазоўскі і Мікіта Лобастаў. Барацьба за медалі ў гэтай гонцы пачнецца ў 17:20.