Двума матчамі сёння завершыцца 10-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

3 июня 2018

"Тарпеда-БелАЗ" на сваім полі згуляе са "Слуцкам", а на стадыёне "Мінск" пазмагаюцца "Іслач" і "Смалявічы". У прамой трансляцыі гэту сустрэчу пакажа "Беларусь 5", пачатак у 15:55. Абедзве каманды размяшчаюцца ў другой частцы турнірнай табліцы. Лідзіруе па-ранейшаму БАТЭ. Усяго 2 ачкі барысаўчанам саступае мінскае "Дынама". Замыкае першую тройку "Віцебск".