Двума матчамі сёння стартуе 10 тур чэмпіянату Беларусі па футболе

1 июня 2018

Абодва ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". У сталічным дэрбі на стадыёне "Трактар" другая каманда першынства "Дынама" прыме "Мінск", які ў мінулым туры атрымаў першую перамогу ў цяперашнім розыгрышы. Пачатак сустрэчы ў 18:45, а ў 20:45 у Гродне стартуе супрацьстаянне паміж "Нёманам" і "Шахцёрам". Гаспадары пакуль на трэцім месцы ў турнірнай табліцы, "гарнякі" - на 6-ай пазіцыі.