Дзвюма гонкамі з масавым стартам сёння завершыцца Кубак IBU ў Раўбічах

6 марта 2020
Фінальны этап спаборніцтваў гэтымі днямі праходзіць у Раўбічах. У 11 гадзін на лыжню выйдуць жанчыны. Нашу зборную прадставіць толькі Адэліна Сабітава. У 13:30 стартуе аналагічная дысцыпліна ў мужчын. Тут ад Беларусі на дыстанцыі - Віктар Крыўко, Ягор Казарынаў і Максім Варабей. "Беларусь 5" абедзве гонкі пакажа ў прамым эфіры. Як адзначылі ўдзельнікі пасля ўчарашняга спрынту, нягледзячы на надвор'е, арганізатарам удаецца падтрымліваць трасу на высокім узроўні.