Падняцца на п'едэстал у гонцы з масавым стартам! Менавіта з такім настроем сёння на лыжню выйдзе адзін з лідараў жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Дзінара Алімбекава на 7-м этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Яна адзіная беларуска, якая прабілася ў сённяшні мас-старт. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца ў 15 гадзін на "Беларусь 5". А ў 16:55 на спартыўным канале стартуе мужчынская эстафета. Тут перажываем за Антона Смольскага, Сяргея Бачарнікава, Мікіту Лобастава і Дзмітрыя Лазоўскага. Адзначым, што завершыцца мясцовы этап ужо заўтра. Наступным стартам для біятланістаў стане чэмпіянат свету ў славенскай Паклюцы.
Дзвюма гонкамі працягнецца 7 этап Кубка свету па біятлоне
23 января 2021













