Дзвюма гонкамі праследавання сёння ў Раўбічах завершыцца чэмпіянат Еўропы па біятлоне

1 марта 2020
Першымі на дыстанцыю выйдуць мужчыны. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" апоўдні. Сярод беларусаў раней за ўсіх - праз 27 секунд пасля лідара расіяніна Мацвея Елісеева - адправіцца Сяргей Бачарнікаў. Акрамя таго, у гонцы выступяць Антон Смольскі, Максім Варабей, Віктар Крыўко і Раман Ялётнаў.

Добрыя шанцы на другі медаль чэмпіянату Еўропы ў Ірыны Крыўко. Яна пабяжыць на дыстанцыю праз 16 секунд пасля Элізабэт Хэгберг са Швецыі. У праследаванне па выніках спрынту прабіліся таксама сёстры Алена і Ірына Кручынкіны, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Адэліна Сабітава. Прамая трансляцыя жаночых спаборніцтваў пачнецца ў 14:30. Нагадаем, у скарбонцы зборнай Беларусі пакуль дзве ўзнагароды: золата Сяргея Бачарнікава ў суперспрынце і бронза Ірыны Крыўко ў спрынце.