У рангу лідара выйдзе на старт Дар'я Домрачава. Яе гандыкап перад стартуючай другой славацкай біятланісткай складае 22 секунды. Выйдуць на старт і яшчэ дзве беларускі - Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 16:40. А ў 14:05 пачнецца мужчынская гонка праследавання, у якую не здолелі прабіцца беларускія біятланісты.