Двайны трыумф беларускага жаночага біятлона

14 февраля 2014

Дар'я Домрачава ўслед за алімпійскім золатам у гонцы праследавання выйграла і індывідуальную гонку на 15 кіламетраў. Побач з Дар'яй на п'едэстале гонару яе калега па зборнай Надзея Скардзіна, якая дзякуючы сваёй бездакорнай стральбе стала бронзавым прызёрам Алімпіяды. Домрачава прадэманстравала фенаменальную хуткасць на дыстанцыі і дапусціла ўсяго адзін прыкры промах пры стральбе на другой агнявой мяжы. Але і ён не перашкодзіў лепшай біятланістцы свету выйграць свой другі залаты медаль 23 зімовай Алімпіяды. Алімпійскія гульні ў Сочы ўжо сёння можна назваць самымі паспяховымі ў гісторыі суверэннай Беларусі.


З трыма ўзнагародамі - дзвюма залатымі і адной бронзавай - алімпійская зборная Беларусі ў медальным заліку займае 10 месца.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў Дар'ю Домрачаву і Надзею Скардзіну з заслужанай перамогай. У тэлеграме, накіраванай у алімпійскі Сочы гаворыцца: Беларускі народ Вамі ганарыцца, нам так патрэбныя Вашы перамогі.