Дзякуючы вось гэтаму ўчынку Сцяпана Папова Еўрапейскія гульні ў Баку сталі спаборніцтвамі, што сімвалізуюць сумленны і справядлівы спорт. Наш самбіст не толькі стаў чэмпіёнам першых Еўрагульняў, але і перамог у намінацыі "Самы яркі момант" нацыянальнай прэміі "Трыумф. Героям спорту".
Чэмпіянат Еўропы па самба, які сёння пачаўся ў сталічным Палацы спорту, нечакана стаў тэставым. І, як высветлілася, не страціў сувязь з Еўрагульнямі.
Чэмпіянат Еўропы ў Мінску - гэта таксама рэпетыцыя Еўрапейскіх гульняў 2019. Напярэдадні было аб’яўлена, што самба ўвойдзе ў праграму самых маштабных спаборніцтваў, якія прыме Беларусь.
Для беларусаў спаборніцкую праграму адкрыла дзяўчына ў вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў. Лейла Абасава да апошніх секунд рыхтавалася да паядынку, неўзабаве, здавалася, вяла ход сутычкі. Але ўсё ж саступіла.
Толькі сёлета Беларусь прыме ў сябе каля 80 міжнародных спаборніцтваў. Тыднем раней з поспехам прайшоў чэмпіянат свету па муай-тай, а ў найбліжэйшыя выхадныя лепшыя самбісты Еўропы буду разыгрываць 27 камплектаў медалёў - па 9 сярод мужчын і жанчын, а таксама ў катэгорыі "Баявое самба". Аднак галоўная мара ўсіх прыхільнікаў самба - алімпійская.
45-ы ў гісторыі чэмпіянат Еўропы па самба, які стаў для нашай краіны трэцім, завершыцца 21 мая. Уваход на ўсе спаборніцтвы вольны. Аднак прыходзіць раім раней - ужо ў першы дзень месцаў на трыбунах фактычна не засталося.













