Двое беларускіх пяціборцаў занялі другое месца ў змяшанай эстафеце на этапе КС у Балгарыі
12 апреля 2021
Павел Ціханаў і Ксенія Клімянкова занялі другое месца ў змяшанай эстафеце на этапе Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў Сафіі. Наш дуэт набраў у суме 1 440 балаў, прапусціўшы наперад толькі казахстанскі тандэм Мішчанка - Патапенка. Да золата беларусам не хапіла ўсяго 2 балы. Апроч змяшанай эстафеты медальным атрымаўся старт у мужчын, па выніках якога Ілья Палазкоў выйграў бронзавую ўзнагароду. Ён адзіны з нашай мужчынскай каманды трапіў у лік 36 фіналістаў. Што да жаночай зборнай, то лепшы вынік у Анастасіі Пракапенкі. У выніковым пратаколе яна шостая.













