Двое беларусаў пераадолелі стартавы круг кваліфікацыі Australian Open

14 января 2020
Вольга Гаварцова пераадолела стартавы круг кваліфікацыі першага ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема Australian Open. Беларуска аказалася мацнейшай за гаспадыню кортаў Эбі Маерс у двух сэтах з аднолькавым лікам 7:5. У другім крузе кваліфікацыі Гаварцова сустрэнецца з Каралін Доўлхайд з ЗША. Скарыўся стартавы этап адбору і Ілью Івашку. Беларус перамог брытанца Ліяма Бродзі 6:3, 6:0.