Два беларусы дабраліся да 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету па боксе

16 сентября 2019
Міхаіл Далгалевец прабіўся ў 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету па боксе, які праходзіць у расійскім Екацерынбургу. У другім крузе турніру ў вазе да 81 кілаграма беларус сустракаўся з Андрэем Чыраковым з Малдовы і быў мацнейшы аднагалосным рашэннем суддзяў - 5:0. Заўтра Далгалевец паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал. За гэтую ж стадыю сёння будзе змагацца Віталь Бандарэнка. У трэцім паядынку планетарнага форуму ён пазмагаецца з італьянцам Сальваторэ Каваларам.