Дзве тысячы долараў за залаты медаль

6 декабря 2013

Дзве тысячы долараў за залаты медаль - столькі прэміяльных атрымаюць беларускія спартсмены за трыумфальнае выступленне на XXVI Сусветнай зімовай Універсіядзе, якая пройдзе ў італьянскім горадзе Трэнціна з 11 па 21 снежня. Менавіта такую лічбу назваў Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.


Нашу краіну на Універсіядзе прадставяць 18 спартсменаў з шасці вышэйшых навучальных устаноў па васьмі відах спорту. У лыжных гонках выступяць пяць атлетаў, у біятлоне два, фрыстайлісты дэлегавалі трох спартсменаў.