Дзве тысячы чалавек сталі ўдзельнікамі "Мінскай лыжні"

25 февраля 2017

Больш за дзве тысячы жыхароў Мінска і гасцей сталіцы сталі ўдзельнікамі зімовага свята "Мінская лыжня - 2017", якое сёлета праходзіць у Вяснянцы. Аматары лыжнага спорту не раз адзначалі, што практычна ў цэнтры горада атрымалася пабудаваць якасную лыжаролерную трасу. Паводле традыцыі першымі на старт лыжных эстафет выйшлі каманды аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, затым за перамогу змагаліся прадстаўнікі сілавых структур і ведамстваў. Апоўдні прыйшоў час масавых гонак, у якіх прымалі ўдзел усе ахвочыя.

На фінішы кожнага спартсмена чакаў памятны медаль. Не засталіся ўбаку і балельшчыкі. Спартыўныя конкурсы, танцы і гарачае харчаванне ў сукупнасці з зарадам пазітыву зрабілі гэта зімовае свята сапраўды цёплым.