Два новыя медалі ў беларусаў на Еўрапейскіх гульнях

16 июня 2015

Віталь Бубновіч заваяваў залатую ўзнагароду ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 метраў. У беларуса нервы аказаліся мацнейшымі ў вырашальны момант. За два выстралы да фіналу, знаходзячыся на другой пазіцыі, лідар гонкі з Італіі завагаўся, а Бубновіч выбіў амаль максімум. Гэтае другое золата беларусаў у Баку.

Другі сённяшні медаль у беларусаў у веславанні. Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня, Віталь Бялько на дыстанцыі тысяча метраў у байдарцы-чацвёрцы ўзялі бронзавы медаль. Усяго ў нашай каманды ўжо восем узнагарод, але яшчэ не вечар. Аўторак абавязкова дадасць каштоўных металаў у беларускую скарбонку.