Дзве ўзнагароды на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы

21 июля 2013
Беларускія лёгкаатлеты заваявалі дзве ўзнагароды на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Італіі. У жаночым кіданні молата залаты медаль застаўся за беларускай Ганнай Зінчук. А Андрэй Скабейка стаў срэбным прызёрам кантынентальнага форуму ў скачках у вышыню. Сёння, у апошні дзень спаборніцтваў, папоўніць медальную скарбонку Беларусі можа толькі Канстанцін Смаль, якога чакае фінал у трайным скачку.