Два медалі заваявалі беларусы на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе ў Асіецы

26 июля 2013
У камандным заліку ў стральбе са становішча лежучы з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 м наша мужчынская каманда менш чым на адно ачко адстала ад пераможцаў французаў і заняла другое месца. У алімпійскага чэмпіёна Сяргея Мартынава - бронза еўрапейскага першынства ў дысцыпліне вінтоўка на дыстанцыі 50 метраў.