Два медалі (і абодва вышэйшай пробы) заваявалі беларусы ў другі дзень Кубка нацый па веласпорце на трэку ў Ганконгу. Адзін з лідараў мужчынскай каманды - Яўген Каралёк - узяў золата ў сваёй кароннай дысцыпліне - скрэтчы. Таксама ў скрэтчы, але ў жанчын роўных не было нашай знакамітай Таццяне Шараковай. Заўтра яны будуць змагацца за ўзнагароды ў алімпійскай дысцыпліне - омніуме. Адзначым, што Кубак нацый прыйшоў на змену Кубку свету, Ганконг жа прымае першы этап новых спаборніцтваў.













