Два медалі заваявалі беларусы на хатнім этапе Кубка свету па веласпорце

4 ноября 2019
Два медалі заваявалі беларусы на хатнім этапе Кубка свету па веласпорце на трэку, першым у алімпійскім сезоне. 57 каманд з 44 краін змагаліся на веладроме "Мінск-Арэны" не толькі за ўзнагароды, але і за ліцэнзійныя ачкі на гульні чатырохгоддзя. Так, на вышэйшую прыступку п'едэстала ў сваёй кароннай дысцыпліне - скрэтчы - падняўся Яўген Каралёк, а ў жаночай гонцы па ачках бронзу ўзяла Таццяна Шаракова. 

Ужо 8 лістапада ў Вялікабрытаніі стартуе другі этап Кубка свету. Трэці ў канцы месяца будзе прымаць Ганконг.