Два медалі заваявалі беларускія лёгкаатлеты на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Тамперэ

16 июля 2018

Карына Таранда, паказаўшы вынік метр 92 сантыметры, выйграла золата ў скачках у вышыню. Серабро ў кіданні дыска дасталася нашаму Яўгену Багуцкаму. Яго снарад паляцеў у раён адзнакі 61 метр 75 сантыметраў. Адзначым і лепшы вынік сярод еўрапейцаў і асабісты рэкорд у спартыўнай хадзьбе Мікіты Каляды ў выніковым пратаколе ён 9-ы.