У беларускіх дзюдаістаў два медалі на турніры серыі "Гран-пры" ў Тбілісі

1 апреля 2019
Два медалі заваявалі беларускія дзюдаісты на турніры серыі "Гран-пры" ў Тбілісі. Аляксандр Вахавяк, які выступае ў вагавой катэгорыі звыш 100 кілаграмаў, выйграў серабро. Марына Слуцкая ў вазе да 78 кілаграмаў стала ўладальніцай бронзавай узнагароды. Усяго ў турніры прынялі ўдзел больш за 370 спартсменаў з 52 краін свету. У агульнакамандным заліку Беларусь заняла 12-ае месца.